Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.05.2017

Вялікая раённая беларуская дыктоўка

3 мая 2017 года ў сярэдняй школе № 7 г.Кобрына па ініцыятыве Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта праводзілася Вялікая раённая беларуская дыктоўка з нагоды святкавання 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа. Праверыць свае веды па беларускай мове прыйшлі старшыня райвыканкама А.І.Зазуля, яго намеснікі В.В.Трубчык, І.Ул.Балановіч , кіраўнік спраў райвыканкама В.С.Парфянюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў І.А. Даўжук , начальнікі аддзелаў,cпецыялісты, кіраўнікі арганізацый, навучальных устаноў горада Кобрына.

Падчас праверкі работ настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ўдзельнікам дыктоўкі была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам засталася спадчына”, падрыхтаваня настаўнікамі і вучнямі сярэдняй школы № 7, дзіцячага сада-сярэдняй школы № 4 г.Кобрына пры падтрымцы раённага вучэбна-метадычнага кабінета.
Пранікненае беларускае слова, гучала з вуснаў вучняў розных узростаў, настаўнікаў. Гледачы пранікліся па-сапраўднаму акцерскай ігрой вучняў дзіцячага сада-сярэдняй школы № 4 г.Кобрына, якія праінсцэніравалі ўрывак з аповесці Я.Коласа “Дрыгва”, чытаннем вершаў удзельнікаў конкурса “Жывая класіка”, даведаліся, як прайшла 28 красавіка ў школах раёна акцыя “Чытаем разам Купалу і Коласа”, слухалі беларускія песні ў выкананні групы “Свята” –настаўнікаў сярэдняй школы № 7 г.Кобрына.
На заканчэнне намеснік старшыні райвыканкама В.В.Трубчык уручыў сертыфікаты лепшым знаўцам роднай мовы.

Больше фото

Загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Т.І. Петруковіч

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно