З мэтай актуалізавання ведаў педагогаў па далучэнні сям’і выхаванцаў да беларускай народнай культуры ва ўстановах дашкольнай адукацыі 22.03.2023 у ДзВМУ «Кобрынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» прайшоў семінар-практыкум “Далучэнне бацькоў дзяцей дашкольнаго ўзросту да беларускай нацыянальнай культры”.
Пачалося паседжанне з практыкавання-размінкі “Закончыце выказванне “Родная мова - гэта ...”
Далей Мінюк І.А., выхавацель першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДзУА «Стрыгаўская сярэдняя школа» выступіла з прэзентацыяй “Далучэнне сям’і дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры”.
Чубрык Р.І., выхавацель першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДзУА «Наваселкаўскі дзіцячы сад Кобрынскага раёна» зрабіла прэзентацыю па выніках работы выхавацеляў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.
Асаблівую цікавасць выхавальнікаў беларускамоўных груп вызвала выстава – прэзентацыя матэрыялаў работы з бацькамі.