Пасяджэнне адбылося ў форме семінара-практыкума, у якім прынялі ўдзел 6 выхавальнікаў дашкольнай адукацыі беларускамоўных садоў:ДУА “Хабовіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, ДУА ”Навасёлкаўскія яслі-сад Кобрынскага раёна”, ДУА “Повіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, ДУА “Стрыгаўскі дзіцячы сад-сярэдняя шола”, ДУА “Тэвельскі дзіцячы сад- пачатковая школа”, ДУА“Верхалескі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”.
З паведамленнем “Формы і метады работы па маральна-патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту” выступіла старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання Р.Ів.Чубрык.
З задавальненнем удзельнікі семінара праглядзелі прэзентацыі “Мая вёсачка - мая старонка” пра вёскі Наваселкі і Павіцце.
Раіса Іванаўна прапанавала ўдзельнікам семінара-практыкума прайсці невялікую віктарыну па патрыятычнаму выхаванню, успомніць прыказкі, пагуляць у народную рухомую гульню «Паясок».
Г.Я.Курышка, метадыст ДзВМУ “Кобрынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” прапанавала паўдзельнічаць у конкурсе “Лепшая метадычная разработка па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту”.