Мэта фестывалю — пошук сучасных падыходаў у фарміраванні ў выхаванцаў вобраза малой радзімы, распаўсюджванне вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы.
У фестывалі прынялі ўдзел спецыялісты і метадысты аддзелаў па адукацыі гор(рай)выканкамаў, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі, члены абласнога Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі вобласці.
У рамках фестывалю працавалі творчыя майстэрні, была арганізавана выстава метадычных матэрыялаў, панарама педагагічных ідэй.
Дэлегацыя Кобрынскага раёна прэзентавала падрыхтаваныя педагагічнымі работнікамі матэрыялы ў рамках выставы «Размаўляем па-беларуску»: інфармацыйныя буклеты, дзіцячы атлас Кобрынскага раёна, выраблены творчай майстэрняй пад кіраўніцтвам намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Несцюк Н. У.
Атлас змяшчае сістэматызаваны матэрыял у адпаведнасці з задачамі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, накіраваны на фарміраванне ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту вобраза малой радзімы. Узяўшы яго ў рукі, маленькія чытачы пазнаёмяцца з родным краем, даведаюцца пра яго гісторыю, знакамітых людзей, флору і фаўну.
Як дадатак да атласа дэманстраваліся аўтарскія дыдактычныя гульні:
- Бабулін куфэрак. Творчая група ДУА «Яромічскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці».
- Знаўцы Кобрына. Барысюк Т.Н., ДУА «Яслі-сад № 14 г. Кобрына».
- Горад мой — мая Радзіма. Канючка А.І., Сакалюк Е.Н., ДУА «Яслі-сад № 20 г. Кобрына».
- Транспарт «Палесся». Творчая група ДУА «Яслі-сад № 16 г. Кобрына».
- Стравы аграсядзібы. Свіржэўская Т.М., ДУА «Буховіцкія яслі-сад».
- У госці да лесавічкоў. Несцюк Н.У., Васілаке М.І., Адамовіч А.А., ДУА «Яслі-сад № 13 г. Кобрына».
- Чаплялачка-размаўлялачка. Расцецкая Г.У., ДУА «Яслі-сад № 15 г. Кобрына».
мультымедыйныя прэзентацыі, відэафільмы:
- Вёска рамеснікаў. Лагвіновіч С.Ю., ДУА «Дзівінскія яслі-сад».
- Ганчар. Балановіч В.А., Нічыпарук С.Г. , ДУА «Яслі-сад № 16 г. Кобрына».
- Кветкі Кобрыншчыны. Дубіна А.У., ДУА «Яслі-сад № 14 г. Кобрына».
- Мая малая радзіма. Васілаке М.І., ДУА «Яслі-сад № 13 г. Кобрына».
- Птушкі роднага краю. Творчая група, ДУА «Яслі-сад № 14г. Кобрына».
- Кобрынскі строй. Расцецкая Г.У., ДУА «Яслі-сад № 15 г. Кобрына».
- Знакамітыя землякі. Кузьміч Л.А., ДУА «Хідрынскі ВПК яслі-сад — сярэдняя школа».
- Падарожжа з гаспадаром і гаспадыняй. Свіржэўская Т.М., ДУА «Буховіцкія яслі-сад».
- Славутасці роднай вёскі. Бойка С.П., ДУА «Яслі-сад № 4 г. Кобрына».
- Падарожжа Машы і Мішы па Кобрыну. Мароз М.А., ДУА «Яслі-сад № 9 г. Кобрына».
- Страусавае ранча. Кулік С.П., ДУА «Іменінскія яслі-сад».
- інтэрактыўная карта Кобрынскага раёна. Затварніцкі М.М. , ДУА «Яслі-сад № 6 г. Кобрына». З дапамогай QR-кода ў дзяцей ёсць магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа па цікавых мясцiнах Кобрыншчыны.
У рамках фестывалю былі прадстаўлены метадычныя распрацоўкі -педагагічныя ідэі ў арганізацыі работы з педагогамі:
- тыдзень беларускай мовы «Родная мова з усіх бакоў» Арцюх А.Г., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яроміцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці»;
- квэст для педагогаў «Гучы, родная мова», Кавалевіч Н.М., намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi ДУА «Яслi-сад № 16 г. Кобрына»;
- квэст для педагогаў «Мова родная, мова любая, мова сэрца і душы», Канючка А.І., намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi ДУА «Яслi-сад № 20 г. Кобрына»;
- інтэлектуальная гульня для педагогаў «Поле цудаў», Піліпук Т.М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі — сад № 14 г. Кобрына»;
- педагагічная гульня «Клуб вясёлых і знаходлівых», семінар-практыкум «Рэалізацыя адукацыйнай вобласці „Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін“ у працэсе правядзення заняткаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі», Сёміна С.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 7 г. Кобрына».
Праца педагогаў адзначана сертыфікатамі ўдзельнікаў абласнога фестывалю «Размаўляем па-беларуску».
Метадыст Т. М. Аліпава