Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.03.2019

Метадычнае аб'яднанне намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці «Мова родная, мова любая, мова сэрца  i душы…»

20 сакавіка ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі  «Яслi-сад № 20 г. Кобрына» адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Кобрынскага раёна «Мова родная, мова любая, мова сэрца  i душы…».   

Блізкароднаснасць беларускай і рускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму дашкольнікаў патрабуюць спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей з рускамоўных сем'яў беларускай мове.

Часцей  за  ўсё  для  стварэння  моўнага  асяроддзя  педагогі  не рэалізоўваюць магчымасці нерэгламентыраванай дзейнасці, рэжымных момантаў, бо самі маюць недастаткова практычнага вопыту зносін з дзецьмі на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці.

Адсюль вынікае, што метадычным службам на ўсіх узроўнях неабходна забяспечыць стварэнне моўнага асяроддзя для максімальных прафесійных і асобасных зносін педагагічных работнікаў на беларускай мове.

Таму пасяджэнне праводзілася з мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання сярод педагогаў беларускай мовы як адной з дзяржаўных моў нашай краiны, удасканалення моўнай кампетэнтнасці спецыялістаў устаноў дашкольнай адукацыі. 

Педагогі паглядзелі інтэгрыраваны  занятак у старэйшай групе “Далучэнне да беларускiх народных традыцый», фальклорнае свята “Гуканне вясны”, таксама выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаную рукамі дзяцей, выхавальнікаў і бацькоў яслей-сада № 20 г. Кобрына.

Намеснiкi загадчыкаў па аноўнай дзейнасцi Кобрынскага раена далучыліся да беларускай мовы і літаратуры праз квэст-гульню   «Мова родная, мова любая, мова сэрца  i душы…». Кожная каманда атрымала маршрутны ліст, у адпаведнасці з якім павінна была выконваць прапанаваныя заданні. Праз квэст-гульню былi утвораны ўмовы для самастойнай  работы педагогаў. Квэст-гульня дапамагла дакрануцца да лексiчнага багацця беларускай мовы,  праявіць сябе ў філалогіі і літаратуры, паказаць свае творчыя здольнасці.

Сістэмны падыход да  стварэння камунікатыўнага асяроддзя для педагогаў і выхаванцаў спрыяе вырашэнню задач адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

 

Аліпава Т.М.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно