Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.11.2018

Раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

2 лістапада 2018 года адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выкарыстанне здабыткаў сучаснага беларускага літаратуразнаўства ў адукацыйным працэсе”. Праводзілася мерапрыемства крыху ў незвычайным месцы – на аграсядзібе “Васількова”, гаспадыняй якой з’яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Кобрына” Жарын Л.В.. Выбар такога месца правядзення абумоўлены тым, што ў праграме пасяджэння была запланавана правядзенне паэтычнай гасцёўні, прымеркаванай да святкавання Года малой радзімы, з удзелам Н.С.Дрык, берасцейскай паэтэсы, якая родам з тых мясцін, дзе знаходзіцца аграсядзіба.

Усіх прысутных прывітала Г.У.Радковіч, начальнік аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама. У рабоце метадычнага аб’яднання прыняла ўдзел Мельнікава З.П., доктар філалагічных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, якая прааналізавала сучасны літаратурны працэс, падрабязна спыніўшыся на “гістарычнай школе” У.Караткевіча ў сучаснай беларускай прозе. Шмат увагі ў выступленні знакамітай літаратуразнаўцы ўдзялася выхаваўчым аспектам рэалізацыі зместу літаратурнай адукацыі ў школе. Для практычнага выкарыстання ў працы яна пакінула настаўнікам літаратуразнаўчыя матэрыялы па сучаснай беларускай літаратуры.

Удзельнікі мерапрыемства пранікліся шчырамі паэтычнымі радкамі, песнямі на словы вядомых берасцейскіх паэтэс Н.Мацяш і Я.Янішчыц, юбілеі якіх адзначаюцца ў гэтым годзе, падчас паэтынай старонкі, падрыхтаванай настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Кіселявецкага дзіцячага садка-сярэдняй школы.

Аб сваёй творчасці, яе тэматыцы, жанравай разнастайнасці расказала Н.С.Дрык. Прысутных уразілі шчырыя, пранікнёныя словы паэтаэсы пра сваю малую радзіму, маці ў выкананні аўтара, прагучалі таксама песні на яе словы.

Гаспадыня аграсядзбы прадставіла прысутным сваю вучаніцу Мізерыю Кацярыну, вучаніцу 11 класа сярэдняй школы № 8 г.Кобрына, якая прачытала свой верш, прысвечаны малой радзіме.

Заключным акордам працы стала літаратурнае дыфіле і музычныя нумары ў выкананні вучняў сярэдняй школы № 8 г.Кобрына.

 

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно