Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.04.17

Семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

21 красавіка 2017 года у канферэнц- зале дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы “Кобрынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна па тэме “Стварэнне сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры”.

Эфектыўным вопытам па выкарыстаннні інтэрактыўных сродкаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры падзялілася настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі “Хальчанская базавая школа” Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Мігаль Алена Генадзьеўна. Настаўнікам былі прадэманстраваны магчымасці выкарыстання сэрвісаў Web 2.0 на ўроках і ў пазакласнай працы, праведзены практыкум па тэме “QR-код у сучасным адукацыйным працэсе”, прэзентацыя абласнога інфармацыйнага рэсурсу па беларускай мове “Белы ветразь”.
У ходзе працы былі прадстаўлены матэрыялу вопыту і фрагмент выступлення “Настаўнік учора, сёння, заўтра” лаўрэата абласнога этапа конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” настаўніцы беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы-сад-сярэдняя школа № 4 г.Кобрына” І.Л.Здановіч.
Вопыт педагагічнай дзейнасці па тэме “Метаметад “Дзяжурная літара” прадставіла ўдзельнікам семінара настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі “Астроміцкая сярэдняя школа” Р.М.Канапацкая.

государственное учебно-методическое учреждение "Кобринский районный учебно-методический кабинет"

государственное учебно-методическое учреждение "Кобринский районный учебно-методический кабинет"

государственное учебно-методическое учреждение "Кобринский районный учебно-методический кабинет"

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова