Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.02.23

Акцыя «Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску»

У адпаведнасці з планам работы аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама на 2023 год, 21 лютага ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кобрынскага раёна прайшла акцыя «Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі забяспечылі ўдзел выхаванцаў,навучэнцаў, педагогаў у дадзенай акцыі. Дзяржаўная вучэбна-метадычная ўстанова «Кобрынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» (Петруковіч Т.І.) забяспечыла арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне акцыі.

Мэтай правядзення акцыі стала фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы.

Задачы:

  • папулярызацыя беларускай мовы праз знаёмства з навінкамі сучаснай беларускамоўнай культуры, міжасабовыя зносіны вучняў і настаўнікаў,
  • актуалізацыя ведаў аб беларускім фальклоры, лексіцы, літаратуры, музыцы;
  • далучэнне да лепшых набыткаў беларускай культуры вучняў, педагогаў, насельнiцтва;
  • актывiзацыя творчай iнiцыятывы педагогаў і навучэнцаў;
  • развіцце чытацкай культуры вучняў, фарміраванне іх эстэтычнага густу.

Удзельнікамі акцыі сталі івыхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, іх бацькі, педагагічныя работнікі,.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі на працягу дня праводзіліся заняткі, гульні, забавы, фальклорныя святы з выхаванцамі пры ўдзеле педагагічных работнікаў, бацькоў.

Таксама ў гэты дзень праводзіліся конкурсы чытальнікаў, конкурсы на лепшую інсцэніроўку твораў беларускіх пісьменнікаў, на лепшы буктрэллер да твора на беларускай мове, літаратурна-музычныя кампазіцыі, выступленні перад бацькамі і інш.

У час падрыхтоўкі да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы настаўнікі, бацькі і вучні запрашаліся да ўдзелу ў праекце “Радзіма малая, але самая родная…”, размясціўшы свае асабістыя творы на беларускай мове ў віртуальным зборніку. 

Вынікі правядзення акцыі ва ўстановах адукацыі адлюставаны ў фота-прэзентацыі.

Акрамя прэзентацыі, выкладалі і тэкставыя матэрыялы (доступ з дамена metod-kobrin.by)

 

 

Выхаванцы ДУА “Буховіцкі дзіцячы сад” наведалі этнаграфічны куток, пабывалі у гасцях у “Батлейкі” і паглядзелі беларускую казку “Каток-залаты лабок”, спрабавалі адгадваць беларускія загадкі, слухалі асабістыя творы на беларускай мове педагогаў Молчан А.В. і Харэвіч А.А. Самай яркай падзеяй дня роднай мовы стала музычнае свята “Гучы родная мова!”. Падчас свята гучалі беларускія песні, вершы, загадкі, шмат беларускіх гульняў.

У ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Кобрына” прайшло музычнае свята “Чароўная ты, беларуская мова!” з песнямі, танцамі, чытаннямі вершаў і сапраўдным аркестрам. Выхаванцы малодшых груп інсценіравалі вершы, забаўлянкі і пацешкі. Выхаванцы сярэдняй і старэйшых групп прадстаўлялі драматызацыі бларускіх народных казак. Педагогі паўдзельнічалі ў віктарыне “Смак беларускай мовы”, а бацькам былі прапанаваны онлайн-тэсты і онлайн-крыжаванкі.

У ДАУ “Дзіцячы сад №15 г.Кобрына” выхаванцы сярэдняй і старшай груп гатавалі беларускія стравы, удзейнічалі ў драматызацыях беларускіх казак, беларускіх народных гульнях і забаўлянках. А для выхаванцай малодшай групы выхавацелі чыталі беларускія народныя казкі.

У ДУА “Дзівінскі дзіцячы сад” выхавнцы таксама гулялі у беларускія народныя гульні, глядзелі лялечны тэатр па беларускай народнай казцы “Як кот звяроў напалохаў”, удзейнічалі ў інсцэніроўке верша А.Бадака “Мышка”. А для педагогаў прайшоў майстар-клас “Беларускія народныя лялькі з саломы”.

У ДУА “Лукскі дзіцячы сад Кобрынскага раёна” прайшло завочнае падарожжа "На паветраным шары па роднымкраі", забава “Хай гучыць родная мова”.

У ДУА “Яроміцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”прайшла фізкультурная забава “Стрэчанне”, занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” на тэму “Чароўны клубочак”. Выхаванцы гулялі ў дыдактычныя гульні:“Вандроўка па беларускіх словах”, “Гербы гарадоў Беларусі”, “Азбука беларускага арнамента”. Была зроблена фотазона.

У ДУА “Дзіцячы сад №14 г.Кобрына”была арганізавана выставка дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва “Вывучаем беларускую мову разам”, акция “Чытаем, спяваем і размауляем па - беларуску ”. Выхаванцы спявалі беларускія народныя песні, гулялі ў народныя гульні, інсцэніравалі беларускія казкі, вершы, забаўлянкі.

У ДУА “Дзіцячы сад №4 г.Кобрына” прайшоў фізкультурна-гульнявы занятак “Гуляем разам”, музычнае свята “Вясну гукаем”, у групах былі арганізаваны выставы беларускіх кніг і малюнкаў.

У ДУА “Дзіцячы сад №9 г.Кобрына” прайшла акцыя “Размаўляем па-беларуску” для бацькоў з дапамогай Viber-групы. Для выхаванцаў быў арганізаваны конкурс чытальнікаў “Люблю мой край, старонку гэту…”, драматызацыя беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”. З супрацоўнікамі дашкодьнай установы прайшла гульня “Крыжаванка”.

У ДУСА “Спецыяльны дзіцячы сад №1 г.Кобрына” прайшла экскурсія ў “Беларускую хату”.Выхаванцы гулялі ў дыдактычную гульню

“Прыродныя сімвалы Беларусі”, рухомую гульню “Крынічка”, сюжэтна-адлюстравальную гульню “Калыханка для маленькай Алеські”, разглядвалі ілюстрацый “Птушкі Беларусі”, “Жывёлы Беларусі” і г.д.

У ДУА “Дзіцячы сад №2 г.Кобрына” прайшло свята роднай мовы: выхаванцы гулялі ў народныя гульні, паказвалі лялечны тэатр, удзейнічалі ў віктарыне “Я люблю сваю родную мову”.

У ДУА “Дзіцячы сад №19 г.Кобрына” прайшоў конкурс чытальнікаў “Люблю цябе, мой край”, была арганізавана выстава да Дня беларускай мовы “Кніжка малая” (кніжка-самаробка па творах беларускай мастацкай літаратуры).

У ДУА “Навасёлкаўскі дзіцячы сад Кбрынскага раёна” была паказана драматызацыя казак “Зайкава хатка” і “Рэпка”.

У ДУА “Імянінскі дзіцячы сад” прайшлі тэматычныя заняткі і гульні ў кутку “Беларуская хатка”.

У ДУА “Патрыкаўскі дзіцячы сад” выхаванцы малодшай групы з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, песні, для якіх характэрны рытмічнасць і напеўнасць. Прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі на беларускай мове «Курачка Раба». У бацькоўскіх кутках была размешчана наглядная інфармацыя «Вучымся роднай мове разам!»Выхаванцы старэйшага ўзросту падарожнічалі ў горад Майстроў, дзе пазнаёміліся з вырабамі з саломы, гліны, дрэва.Для супрацоўнікаў установы была арганізавана выстава «Песняры зямлі беларускай». Актыўны ўдзел педагагічныя работнікі і бацькі прынялі ў акцыі «Як кветкі прыгожыя словы мовы роднай маёй…»

У ДУА “Дзіцячы сад №20 г.Кобрына” прайшлі пазнавальныя гульні, музычныя літаратурна-этнаграфічныя гасцёўні “Слова роднае, жывое, гаворкае”.

У ДУА “Дзіцячы сад №3 г.Кобрына” прайшлі гутаркi: “Посуд”, “Беларускае адзенне”, гульня-драматызацыя “Па старонках беларускiх казак”, музычны калейдаскоп “Мова родная - мова модная”, выстава дзiцячай мастацкай лiтаратуры.

У ДУА “Дзіцячы сад №16 г.Кобрына” прайшлі драматызацыя беларускіх народных казак, буккросінг, фестываль роднай мовы «Я люблю Беларусь».

У ДУА “Дзіцячы сад №13 г.Кобрына” завіталі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Белы бусел” са сваімі творамі.

У ДУА “Дзіцячы сад №6 г.Кобрына” прайшлі экскурсія ў беларускую хатку, упрыгожанную па-святочнаму;акцыя “Кніжка ідзе ў госці”,  прысвечаная тыдню роднай мовы; акцыя “Падорым паштоўку маме з татам”; літаратурная гасцеўня, на якой адбылася сустрэча з пісьменніцай, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Наталляй Кандрашук.

Выхаванцы ДУА “Кобрынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” са структурным падраздзяленнем “Дзіцячы сацыяльны прытулак” пабывалі ў селскай бібліятэцы, дзе паслухалі цікавы аповед бібліятэкара пра прыгажосць нашай роднай мовы і нашых знакамітых беларускіх пісьменнікаў.

У ДУА “Залескі дзіцячы сад”прайшлi тэматычныя заняткi “На мове роднай размауляем”.

Лепшыя ўстановы па выніках правядзення акцыі будуць адзначаны дыпломамі аддзела адукацыі.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова