Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.05.22

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

29 красавіка 2022 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Кобрына” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне інфаграфікі на ўроках беларускай літаратуры для візуалізацыі статыстычных даных пры вывучэнні мастацкіх твораў, біяграфічных аглядавых матэрыялаў».

Аб прынцыпах, формах, катэгорыях інфаграфікі, яе відах і асаблівасцях выкарыстання ў адукацыйным працэсе расказала прысутным кіраўнік РМА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Кобрына” Валошчык Таццяна Сцяпанаўна.
Падзяліліся практыкай выкарыстання інфаграфікі на ўроках беларускай мовы і літаратуры Надзея Уладзіміраўна Баранава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія г. Кобрына”, Ірына Анатольеўна Бекіш, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “ Пескаўская сярэдняя школа”.

Кірылюк Людміла Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Кобрына”, правяла майстар-клас “Інфаграфіка: спосабы пабудовы і выкарыстання на ўроках беларускай мовы і літаратуры”. Удзельнікі семінара актыўна працавалі ў групах. Як вынік - у канцы працы з дапамогай інфаграфікі стварылі мадэль сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

Усе матэрыялы, прадстаўленыя на семінары, настаўнікі атрымалі на электронных носьбітах.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Кобрына” Жарын Л.Ул. падзялілася уражаннямі з удзельнікамі семінара аб здачы кваліфікацыйнага экзамена пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай катэгорыі настаўніка, падрабязна спынілася на парыхтоўцы і афармленні вопыту педагагічнай дзейнасці.

Напрыканцы загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Петруковіч Т.І. адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства, падвяла вынікі правядзення раённай акцыі “Чытаем, спяваем, размаўляем па-беларуску”, уручыла найбольш актыўным яе ўдзельнікам дыпломы і падзякі адззела па адукацыі, адзначыла работу настаўнікаў па развіцці творчых здольнасцей вучняў.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова