Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.02.21

Развіццё творчых здольнасцей настаўнікаў і іх вучняў у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры. Майстар-клас і ўрок для дарослых як формы метадычнай работы з настаўнікамі і сродак прэзентацыі імі эфектыўнага педагагічнага вопыту

29 студзеня 2021 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Кобрына» адбыўся семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна «Развіццё творчых здольнасцей настаўнікаў і іх вучняў у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры. Майстар-клас і ўрок для дарослых як формы метадычнай работы з настаўнікамі і сродак прэзентацыі імі эфектыўнага педагагічнага вопыту».

Падчас правядзення мерапрыемства вопытам работы па заяўленай тэме падзялілася Бурвін Людміла Мікалаеўна, настаўнік-метадыст ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна». Акрамя цікавага прадметнага матэрыялу, Людміла Мікалаеўна прэзентавала такія формы метадычнай работы, як майстар-клас і ўрок для дарослых, расказала аб сваіх уражаннях ад наведвання майстар-класаў настаўнікаў-удзельнікаў абласнога этапа конкурсу «Настаўнік года», правяла з удзельнікамі семінара ўрок для дарослых «Жыццёвыя ўрокі І.Шамякіна».

Эфектыўны вопыт работы па арганізацыі даследчай працы з вучнямі прадставілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л. (Дзіцячы сад-сярэдняя школа № 4 г. Кобрына), Цецярук Наталля Васільеўна (Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа). Перад прысутнымі выступілі вучні з прэзентацыяй даследчых прац, якія былі адзначаны дыпломамі па выніках абласной канферэнцыі «З навукай у будучыню».

Цецярук Наталля Васільеўна таксама пазнаёміла калег з эффектыўнай формай развіцця творчых здольнасцей вучняў — чытацкім фестывалем, наладжным у анлайн-форме ў Павіццеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, запрасіла іх далучыцца разам з вучнямі да гэтай сацыяльнай ініцыятывы.

Загадык вучэбна-метадычнага кабінета Петруковіч Т.І. расказала настаўнікам пра новы кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу — адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, які пачаў сваю працу з новага года, падрабязна спынілася на магчымасцях выкарыстання змешчаных там модуляў як вучнямі пры самастоўным вывучэнні вучэбнага матэрыялу, так і настаўнікамі на занятках у класе.

Пры падвядзенні вынікаў семінара яго ўдзельнікі адзначылі высокі ўзровень яго правядзення, каштоўнасць матэрыялаў, якія атрымалі для выкарыстання ў практычнай дзейнасці, выказалі вялікую ўдзячнасць Бурвін Л.М., настаўнікам школ раёна Здановіч І.Л., Цецярук Н.В., настаўнікам ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Кобрына» за арганізацыю мерапрыемства.

Глядзець матэрыялы 

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова